Новости проекта
Отвечаем на ваши вопросы!
Важные моменты в Инструктивно-методическом письме
Новинка! Отчеты по ведению электронного журнала
Конкурс продолжается!
Голосование
Сколько вы тратите времени на дорогу до места работы/учебы
Всего 92 человека
Голосование
Как Вам новый сайт?
Всего 486 человек

Прием в гимназию

Дата: 9 апреля в 12:58, Обновлено 9 апреля в 13:01

ПАСТАНОВАМІНІСТЭРСТВА АДУКАЦЫІ РЭСПУБЛІКІ БЕЛАРУСЬ

3 сакавіка 2018 г.No 10Аб унясенні дапаўненняў і змяненняў у пастанову Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь ад 20снежня 2011г. No283На  падставе падпункта  1.2пункта  1  Указа  Прэзідэнта  РэспублікіБеларусь  ад 25студзеня  2018г.  No30  «О  приеме  в  учреждения  общего  среднего  образования  и обучении в них», пункта 4артыкула 19 Кодэкса Рэспублікі Беларусь аб адукацыі, абзаца другога падпункта  1.1пункта  1  пастановы  Савета  Міністраў  Рэспублікі  Беларусь  ад 19ліпеня  2011г.  No969  «О  делегировании  полномочий  Правительства  Республики Беларусь на принятие (издание) нормативных правовых актов в соответствии с Кодексом Республики  Беларусь  об  образовании»  Міністэрства  адукацыі  Рэспублікі  Беларусь ПАСТАНАЎЛЯЕ:1.Унесці  ў Палажэннеаб  установе  агульнай  сярэдняй  адукацыі,  зацверджанае пастановай  Міністэрства  адукацыі  Рэспублікі  Беларусь  ад  20  снежня  2011г.  No283 (Национальный  реестр  правовых  актов  Республики  Беларусь,  2012г.,  No42,  8/25102; Национальный  правовой Интернет-портал  Республики  Беларусь,  18.03.2014,  8/28415), наступныя дапаўненні і змяненні:1.1.пункт 42пасля слова «ліку» дапоўніць словамі «класах з вывучэннем асобных вучэбных прадметаў на павышаным узроўні,»;1.2.дапоўніць Палажэнне пунктам 431наступнага зместу:«431.Класы (групы) з вывучэннем асобных вучэбных прадметаў на павышаным узроўні могуць стварацца ва ўстановах агульнай сярэдняй адукацыі на II і III ступенях агульнай сярэдняй адукацыі.Пералік  вучэбных  прадметаў,  якія  могуць  вывучацца  на  павышаным  узроўні, вызначаецца  кіраўніком  установы  агульнай  сярэдняй  адукацыі  па  ўзгадненні  з заснавальнікам установы агульнай сярэдняй адукацыі ў адпаведнасці з тыпавым вучэбным планам установы агульнай сярэдняй адукацыі адпаведнага віду.Класы (групы) з вывучэннем асобных вучэбных прадметаў на павышаным узроўні фарміруюцца з ліку асоб, якія выказалі жаданне вывучаць на павышаным узроўні асобныя вучэбныя прадметы і маюць па завяршэнні навучання і выхавання на II ступені агульнай сярэдняй адукацыі па дадзеных вучэбных прадметах адзнакі не ніжэй за 7 балаў і сярэдні бал пасведчання аб агульнай базавай адукацыі не ніжэй за 6 балаў, на падставе заяў гэтых асоб (законных прадстаўнікоў непаўналетніх асоб) на імя кіраўніка ўстановы агульнай сярэдняй адукацыі.»;1.3.частку трэцюю пункта 53выключыць;1.4.у пункце 54:абзац чацвёрты выкласці ў наступнай рэдакцыі:«на групы пры правядзенні вучэбных заняткаў па вучэбным прадмеце «Замежная мова»  з  напаўняльнасцю  кожнай  групы  не  менш  за  дзевяць  вучняў.  Па  рашэнні ўпраўлення (аддзела) адукацыі мясцовага выканаўчага і распарадчага органа, узгодненым з  фінансавым  упраўленнем  (аддзелам)  гэтага  мясцовага  выканаўчага  і  распарадчага органа, дапускаецца дзяленне класа на групы з меншай напаўняльнасцю за кошт вучэбных гадзін,  якія  ўстаноўлены  тыпавым  вучэбным  планам  установы  агульнай  сярэдняй адукацыі адпаведнага віду на правядзенне факультатыўных заняткаў;»;у абзацы сёмым словы «вучэбных прадметаў «Матэматыка» і «Фізіка» замяніць словамі «вучэбнага прадмета «Матэматыка»;у абзацы восьмым словы «вучэбных прадметаў «Матэматыка» і «Фізіка» замяніць словамі «вучэбнага прадмета «Фізіка»;у  абзацы  дзявятым  словы  «вучэбных  прадметаў  «Хімія»  і  «Біялогія»  замяніць словамі «вучэбнага прадмета «Біялогія»;у  абзацы  дзясятым  словы  «вучэбных  прадметаў  «Хімія»  і  «Біялогія»  замяніць словамі «вучэбнага прадмета «Хімія»;

Национальный правовой Интернет-портал Республики Беларусь, 28.03.2018, 8/3295121.5.пункт 59выкласці ў наступнай рэдакцыі:«59.З мэтай выхавання ў вучняў адказных адносін да асабістай і грамадскай бяспекі і  фарміравання  вопыту  бяспечнай  жыццядзейнасці  на  працягу  навучальнага  года праводзяцца факультатыўныя заняткі па асновах бяспекі жыццядзейнасці ў адпаведнасці з тыпавым вучэбным планам установы агульнай сярэдняй адукацыі адпаведнага віду, а з вучнямі, якія навучаюцца ва ўстановах агульнай сярэдняй адукацыі, што размешчаны на тэрыторыі  радыяцыйнага  забруджвання,  праводзяцца  факультатыўныя  заняткі  ў адпаведнасці з вучэбнай праграмай факультатыўных заняткаў па радыяцыйнай бяспецы. У спецыялізаваным ліцэі з вучнямі VII–XI класаў праводзяцца факультатыўныя заняткі, накіраваныя на атрыманне ведаў і ўменняў, неабходных для службы ў органах унутраных спраў або органах ці падраздзяленнях па надзвычайных сітуацыях. З мэтай забеспячэння атрымання вучнямі сувораўскіх вучылішчаў першапачатковых ведаў і навыкаў у ваеннай справе, якія неабходны для выбару прафесіі, службы ва Узброеных Сілах Рэспублікі Беларусь,  іншых  войсках  і  воінскіх  фарміраваннях  Рэспублікі  Беларусь,  органах унутраных спраў, органах і падраздзяленнях па надзвычайных сітуацыях, на працягу навучальнага  года  з  вучнямі  VII–XI  класаў  праводзяцца  ў  шосты  школьны  дзень факультатыўныя заняткі ў адпаведнасці з вучэбнай праграмай факультатыўных заняткаў па асновах ваеннай справы.»;1.6.у частцы трэцяй пункта 62словы «або дадатковая абарона ў» і «або дадатковай абароне»  замяніць  адпаведна  словамі  «,  дадатковая  абарона  або  прытулак  у»  і  «, дадатковай абароны або прытулку»;1.7.з пункта 64словы «, што размешчана ў сельскім населеным пункце,» і «у раёне» выключыць;1.8.пункт 84выкласці ў наступнай рэдакцыі:«84.Асоба  (законны  прадстаўнік  непаўналетняй  асобы),  якая  выказала  жаданне прыняць удзел у конкурсе для атрымання сярэдняй адукацыі ў гімназіі, гімназіі-інтэрнаце, гімназіі–каледжы мастацтваў, ліцэі, ва ўстанове вышэйшай адукацыі, акрамя дакументаў, пералічаных у пункце 79дадзенага Палажэння, падае ў прыёмную камісію адпаведнай установы адукацыі:пасведчанне аб агульнай базавай адукацыі;дакументы, што пацвярджаюць права асобы на льготы пры прыёме для атрымання сярэдняй адукацыі (пры наяўнасці права на льготы).»;1.9.у пункце 86:з частак першай і другой словы «базавай адукацыі,» выключыць;дапоўніць пункт часткамі трэцяй–шостай наступнага зместу:«Прыём асоб для атрымання базавай адукацыі ў гімназіях, гімназіях-інтэрнатах, гімназіях–каледжах мастацтваў ажыццяўляецца без уступных іспытаў.Асобы, якія атрымалі пачатковую адукацыю ў гімназіях, гімназіях-інтэрнатах, па іх жаданні працягваюць навучанне ў гэтых гімназіях, гімназіях-інтэрнатах на II ступені агульнай сярэдняй адукацыі.Прыём асоб для атрымання базавай адукацыі ў гімназіях–каледжах мастацтваў ажыццяўляецца па конкурсе на падставе праверкі іх здольнасцей у галіне асобных відаў мастацтва.Асобы, што атрымалі агульную базавую адукацыю ў гімназіях, гімназіях-інтэрнатах, гімназіях–каледжах мастацтваў, па іх жаданні працягваюць навучанне ў гэтых гімназіях, гімназіях-інтэрнатах на III ступені агульнай сярэдняй адукацыі без уступных іспытаў і праверкі здольнасцей у галіне асобных відаў мастацтва.»;1.10.пункт 90выкласці ў наступнай рэдакцыі:«90.Пераздача  ўступных  іспытаў  пры  прыёме  асоб  для  атрымання  сярэдняй адукацыі ў ліцэях, ва ўстановах вышэйшай адукацыі, а таксама пры прыёме асоб для атрымання  сярэдняй  адукацыі  на  свабодныя  месцы  ў  гімназіях,  гімназіях-інтэрнатах, гімназіях–каледжах мастацтваўне дапускаецца.Паўторнае правядзенне праверкі здольнасцей у галіне асобных відаў мастацтва пры прыёме асоб для атрымання сярэдняй адукацыі ў гімназіях–каледжах мастацтваў не дапускаецца.»;

Национальный правовой Интернет-портал Республики Беларусь, 28.03.2018, 8/3295131.11.пункт 92выкласці ў наступнай рэдакцыі:«92.Вынікі ўступных іспытаў пры прыёме асоб, якія выказалі жаданне прыняць удзел у конкурсе для атрымання сярэдняй адукацыі ў ліцэях, ва ўстановах вышэйшай адукацыі, а таксама для атрымання сярэдняй адукацыі на свабодныя месцы ў гімназіях, гімназіях-інтэрнатах, гімназіях–каледжах мастацтваў, ацэньваюцца па дзесяцібальнай шкале з выстаўленнем адзнак ад 1 (аднаго) да 10 (дзесяці) балаў у адпаведнасці з нормамі ацэнкі вынікаў вучэбнай дзейнасці вучняў па адпаведных вучэбных прадметах.»;1.12.пункт 94выключыць;1.13.пункт95выкласці ў наступнай рэдакцыі:«95.Для  атрымання  агульнай  сярэдняй  адукацыі  ва  ўстановах  адукацыі,  за выключэннем школ-інтэрнатаў, санаторных школ-інтэрнатаў, асоба (законны прадстаўнік непаўналетняй  асобы)  падае  заяву  на  імя  кіраўніка  ўстановы  адукацыі  ў  перыяд з 12 чэрвеня па 28 жніўня года прыёму пры прыёме ў I–XI класы (у тым ліку пры прыёме для прадаўжэння атрымання адукацыі на III ступені агульнай сярэдняй адукацыі ў гэтых жа ўстановах агульнай сярэдняй адукацыі, а таксама пры прыёме ў X–XII (XI–XIII) класы вячэрняй школы і вячэрнія класы), за выключэннем выпадкаў, указаных у частцы другой дадзенага пункта.Заява падаецца асобай (законным прадстаўніком непаўналетняй асобы):у перыяд з 25мая па 1 чэрвеня года прыёму пры прыёме ў V клас гімназій–каледжаў мастацтваў;у перыяд з 12 чэрвеня па 15 чэрвеня года прыёму пры прыёме ў X клас ліцэяў, устаноў вышэйшай адукацыі;у перыяд з 12 чэрвеня па 1 жніўня пры прыёме на свабодныя месцы ў X–XI класы гімназій, гімназій-інтэрнатаў, VI–XI класы гімназій–каледжаў мастацтваў, у XI клас ліцэяў, устаноў вышэйшай адукацыі;у перыяд з 12 чэрвеня па 1 жніўня года прыёму пры прыёме ў I (V) клас базавых школ–каледжаў мастацтваў, сярэдніх школ–каледжаў мастацтваў, пры прыёме для прадаўжэння атрымання адукацыі на III ступені агульнай сярэдняй адукацыі ў гэтых сярэдніх школах–каледжах мастацтваў, а таксама пры прыёме на свабодныя месцы ў X і XI класы сярэдніх школ–каледжаў мастацтваў.Асоба (законны прадстаўнік непаўналетняй асобы) у заяве ўказвае:вучэбныя прадметы, якія жадае вывучаць на павышаным узроўні ў адпаведнасці з вучэбным планам дадзенай установы агульнай сярэдняй адукацыі (пры наяўнасці);галіну  асобнага  віду  мастацтва,  у  якой  асоба  жадае  развіваць  здольнасці  ў адпаведнасці з вучэбным планам гімназіі–каледжа мастацтваў;галіну  асобнага  віду  мастацтва,  у  якой  асоба  жадае  развіваць  здольнасці  ў адпаведнасці з вучэбным планам базавай школы–каледжа мастацтваў, сярэдняй школы–каледжа мастацтваў.Пры  прыёме  ў  вячэрнюю  школу  (вячэрнія  класы)  асоба  (законны  прадстаўнік непаўналетняй асобы) у заяве ўказвае форму атрымання агульнай сярэдняй адукацыі або спецыяльнай адукацыі.»;1.14.у пункце 96словы «абзацы сёмым часткі першай» замяніць словамі «абзацы трэцім часткі другой»;1.15.абзац  другі пункта  113пасля  слоў  «базавай  адукацыі»  дапоўніць  словамі «ў гімназіі–каледжы мастацтваў»;1.16.з пункта 114словы «базавай адукацыі,» выключыць;1.17.пункт 117выкласці ў наступнай рэдакцыі:«117.На  падставе  рашэння  прыёмнай  камісіі  ўстановы  адукацыі,  прыём  для атрымання адпаведнай адукацыі ў якую ажыццяўляецца па конкурсе, кіраўнік установы адукацыі выдае загад аб прыёме (залічэнні) асоб, якія прымаюць удзел у конкурсе, у лік вучняў у наступныя тэрміны:не пазней за 12 чэрвеня года прыёму пры прыёме ў V клас гімназій–каледжаў мастацтваў;не  пазней  за  25  чэрвеня  года  прыёму  пры  прыёме  ў  X  клас  ліцэяў,  устаноў вышэйшай адукацыі;

Национальный правовой Интернет-портал Республики Беларусь, 28.03.2018, 8/329514не пазней за 15 жніўня года прыёму пры прыёме на свабодныя месцы ў X–XI класы гімназій, гімназій-інтэрнатаў, VI–XI класы гімназій–каледжаў мастацтваў, у XI клас ліцэяў, устаноў вышэйшай адукацыі;не пазней за 15 жніўня года прыёму пры прыёме ў I (V) клас базавых школ–каледжаў  мастацтваў,  сярэдніх  школ–каледжаў  мастацтваў,  пры  прыёме  ў  X  клас сярэдніх школ–каледжаў мастацтваў для прадаўжэння атрымання адукацыі на III ступені агульнай сярэдняй адукацыі ў гэтых сярэдніх школах–каледжах мастацтваў, а таксама пры прыёме на свабодныя месцы ў II (VI)–IX класы базавых школ–каледжаў мастацтваў, сярэдніх школ–каледжаў мастацтваў і пры прыёме на свабодныя месцы ў X і XI класы сярэдніх школ–каледжаў мастацтваў.»;1.18.у частцы другой пункта 125словы «ў V і X класы і на свабодныя месцы ў VI–IX і XI класы» замяніць словамі «на свабодныя месцы ў V–XI класы»;1.19.пункты 126і 127выкласці ў наступнай рэдакцыі:«126.Пры прыёме на свабодныя месцы ў X–XI класы гімназій, гімназій-інтэрнатаў асобы, якія выказалі жаданне прыняць удзел у конкурсе, у перыяд з 2 па 12 жніўня года прыёму здаюць два ўступныя іспыты з ліку вучэбных прадметаў, вызначаных планам установы агульнай сярэдняй адукацыі для вывучэння на павышаным узроўні, якія яны жадаюць вывучаць на павышаным узроўні.127.Даты правядзення ўступных іспытаў па канкрэтных вучэбных прадметах, у тым ліку дата рэзервовага дня, а таксама форма правядзення ўступных іспытаў па канкрэтных вучэбных прадметах да 10 красавіка года прыёму вызначаюцца ўпраўленнямі адукацыі абласных выканаўчых камітэтаў, камітэтам па адукацыі Мінскага гарадскога выканаўчага камітэта.»;1.20.пункты 128і 129выключыць;1.21.пункты 130і 131выкласці ў наступнай рэдакцыі:«130.Для правядзення ўступных іспытаў распрацоўваюцца наступныя заданні:тэксты дыктантаў або тэксты дыктантаў з граматычным заданнем, тэставыя заданні, тэксты кантрольных работ для правядзення ўступных іспытаў у пісьмовай форме;тэарэтычныя пытанні для правядзення ўступных іспытаў у вуснай форме;тэарэтычныя пытанні і практычнае заданне (практычныя заданні) для правядзення ўступных іспытаў у спалучэнні вуснай і практычнай формаў.Заданні для правядзення ўступных іспытаў у вуснай форме, у спалучэнні вуснай і практычнай формаў аб’ядноўваюцца ў білеты.Практычныя  заданні,  што  прадугледжваюцца  білетамі,  распрацоўваюцца экзаменацыйнымі камісіямі адпаведнай установы адукацыі і зацвярджаюцца старшынёй прыёмнай камісіі ўстановы адукацыі не пазней чым за тыдзень да пачатку ўступных іспытаў.Заданні  для  правядзення  ўступных  іспытаў,  названыя  ў  частцы  першай  гэтага пункта,  зацвярджаюцца  ўпраўленнямі  адукацыі  абласных  выканаўчых  камітэтаў, камітэтам па адукацыі Мінскага гарадскога выканаўчага камітэта.131.Час  на  правядзенне  ўступнага  іспыту  ў  пісьмовай  форме  па  адпаведным вучэбным прадмеце ўстанаўліваецца пры распрацоўцы заданняў для яго правядзення, але не больш за 180 хвілін. Час для падрыхтоўкі да адказу па заданнях уступнага іспыту, што праводзіцца ў вуснай форме, у спалучэнні вуснай і практычнай формаў па адпаведным вучэбным прадмеце ўстанаўліваецца пры фарміраванні білетаў для яго правядзення, але не больш чым за 30 хвілін.»;1.22.з абзаца першагапункта 132, пунктаў 133, 136словы «пры прыёме асоб у класы,  названыя  ў  частках  першай  і  другой  пункта  129  дадзенага  Палажэння,» выключыць;1.23.з пункта 134словы «базавай адукацыі,» выключыць;1.24.пункт 143выкласці ў наступнай рэдакцыі:«143.Пры прыёме асоб у X клас для атрымання сярэдняй адукацыі ў ліцэях, ва ўстановах вышэйшай адукацыі асобы, якія выказалі жаданне прыняць удзел у конкурсе, у перыяд з 16 па 20 чэрвеня года прыёму здаюць два ўступныя іспыты з ліку вучэбных прадметаў,  вызначаных  вучэбным  планам  установы  агульнай  сярэдняй  адукацыі  для вывучэння на павышаным узроўні, якія яны жадаюць вывучаць на павышаным узроўні.»;

Национальный правовой Интернет-портал Республики Беларусь, 28.03.2018, 8/3295151.25.у частцы першай пункта 152словы «абзацы другім часткі першай пункта» замяніць словам «пункце»;1.26.пункты 188і 189выкласці ў наступнай рэдакцыі:«188.Пры прыёме асоб для атрымання базавай адукацыі ў гімназіях–каледжах мастацтваў асобы, якія выказалі жаданне прыняць удзел у конкурсе, праходзяць праверку здольнасцей  у  галіне  аднаго  з  відаў  мастацтва,  названых  у пункце  180дадзенага Палажэння.Пры  прыёме  асоб  на  свабодныя  месцы  для  атрымання  сярэдняй  адукацыі  ў гімназіях–каледжах мастацтваў асобы, якія выказалі жаданне прыняць удзел у конкурсе, здаюць уступныя іспыты ў пісьмовай форме па вучэбных прадметах «Беларуская мова» або «Руская мова» (па выбары асобы), «Матэматыка» і праходзяць праверку здольнасцей у галіне аднаго з відаў мастацтва, названых у пункце 180дадзенага Палажэння.189.Парадак праверкі здольнасцей у галіне асобных відаў мастацтва пры прыёме для атрымання базавай адукацыі ў гімназіі–каледжы мастацтваў вызначаецца ў адпаведнасці з заканадаўствам.Праверка здольнасцей у галіне асобных відаў мастацтва пры прыёме для атрымання сярэдняй  адукацыі  ў  гімназіі–каледжы  мастацтваў  праводзіцца  ў  перыяд  з  2па 10 чэрвеня года прыёму.»;1.27.пункт 196выключыць;1.28.у пункце 197словы  «часткай трэцяй пункта 127 і  пунктам 128» замяніць словамі «пунктам 127»;1.29.частку першую пункта 198выкласці ў наступнай рэдакцыі:«198.Даты правядзення ўступных іспытаў, праверкі здольнасцяў у галіне асобных відаў мастацтва, у тым ліку дата рэзервовага дня, пры прыёме асоб на свабодныя месцы ў X–XI класы для атрымання сярэдняй адукацыі ў гімназіях–каледжах мастацтваў да 10красавіка года прыёму вызначаюцца ўпраўленнямі  адукацыі абласных выканаўчых камітэтаў, камітэтам па адукацыі Мінскага гарадскога выканаўчага камітэта і даводзяцца да  асоб,  якія  выказалі  жаданне  прыняць  удзел  у  конкурсе,  праз  сродкі  масавай інфармацыі.»;1.30.у частцы першай пункта 199слова «адпаведныя» замяніць лічбамі «X–XI».2.Дадзеная пастанова ўступае ў сілу пасля яе афіцыйнага апублікавання.МіністрІ.В.КарпенкаУЗГОДНЕНАСтаршыняБрэсцкага абласногавыканаўчага камітэтаА.В.Ліс26.02.2018УЗГОДНЕНАСтаршыняВіцебскага абласногавыканаўчага камітэтаМ.М.Шарснёў26.02.2018УЗГОДНЕНАПершы намеснік старшыніГомельскага абласногавыканаўчага камітэтаА.В.Мікалуцкі23.02.2018УЗГОДНЕНАСтаршыняГродзенскага абласногавыканаўчага камітэтаУ.В.Краўцоў23.02.2018УЗГОДНЕНАПершы намеснік старшыніМінскага абласногавыканаўчага камітэтаІ.М.Макар23.02.2018УЗГОДНЕНАСтаршыняМагілёўскага абласногавыканаўчага камітэтаУ.В.Даманеўскі23.02.2018

Комментарии:
Оставлять комментарии могут только авторизованные посетители.