Новости проекта
Разъяснение ситуации с рекламой и предупреждением МАРТ
Обновленные функции Schools.by
Голосование
Пользуетесь ли вы мобильным приложением Schools.by?
Всего 5 человек

Пошукавая работа

Дата: 26 октября 2022 в 10:31, Обновлено 23 октября в 11:15
Автор: Янович Н. М.

 Пошукавая работа

У мемарыяльным музеі Міколы Гамолкі вядзецца сістэматычная пошукавая работа.

У бягучым навучальным годзе музей наведаў жыхар г. Гомеля, які давёз у музей звесткі пра сваю маму - выкладчыцу фізікі Мазур  Надзею Цярэнцьеўну, якая працавала ў школе №1, калі Мікола Гамолка вучыўся ў выпускным класе.

    Актыўна адгукнулася на запыт пошукавай групы рэдакцыя часопіса “Вясёлка”. Галоўны рэдактар Уладзімір Ліпскі даслаў ксеракопіі матэрыялаў:

 - арыгіналы  вершаў  паэта “Кім быць?”, “Камсамолу”,

 -казкі “Рукавічка”, “Няўдалы лятун”,

-часопіс “Вясёлка” ад 08. 1978 года з вершам “У грыбах”,

-фотаздымкі Міколы Гамолкі розных гадоў;

- пераклады  верша ўкраінскага паэта Алекса Юшчанкі “Снягі, снягі у далях скрозь..”і казкі Эно Раўд “Вожыкава каструля”.

Матэрыялы  музея папоўнілі фотакарткі  самога  аўтара, якія даслаў у музей сын Мікалая Іванавіча.

Увесь матэрыял з’яўляецца  каштоўным для экспазіцыі, бо пашырае нашы веды пра аўтара і будзе выкарыстаны пры правядзенні экскурсій для наведвальнікаў.

Мы ўдзячны ўсім нераўнадушным людзям, хто імкнецца захаваць памяць пра жыццё і дзейнасць  Міколы Гамолкі.

Комментарии:
Оставлять комментарии могут только авторизованные посетители.