Новости проекта
Разъяснение ситуации с рекламой и предупреждением МАРТ
Обновленные функции Schools.by
-
- График факультативных занятий на 2 и 3 ступенях обучения
- График факультативных занятий на 1 ступени обучения
- Расписание учебных занятий на 2 и 3 ступенях обучения (II полугодие)
- График работы объединений по интересам на 1-е полугодие 2024/2025 учебного года
- Расписание учебных занятий на I ступени общего среднего образования на I полугодие 2024/2025 учебного года
- График работы объединения по интересам "Творим сами" в І полугодии 2024/2025 учебного года
- Расписание работы спортивного зала
-
- План социальной, воспитательной и идеологической работы на 1 полугодие 2024/2025 уч. год
- Нормативная документация
- ГРАФИК проведения информационных часов на I полугодие 2024/2025 учебного года
- Интерактивная платформа патриотического воспитания «Патриот.by»
- Государственные гарантии и льготы семьям, воспитывающим детей в Республике Беларусь
- ГРАФИК проведения классных часов на I полугодие 2024/2025 учебного года
- ПРОГРАММА НЕПРЕРЫВНОГО ВОСПИТАНИЯ ДЕТЕЙ И УЧАЩЕЙСЯ МОЛОДЕЖИ НА 2021 - 2025 ГГ.
-
- График работы школьных кабинетов в шестой школьный день в 1 полугодии 2024/2025 учебного года
- График работы компьютерного класса в шестой школьный день
- План работы с учащимися в шестой школьный день
- ГРАФИК работы объединений по интересам
- «Спортивная суббота»
- План работы педагога социального на I полугодие 2024/2025 учебного года
- План работы педагога-психолога на I полугодие 2024/2025 учебного года
-
- Его имя носит дружина
- Руководство организации
- Символы организации
- Информационно-образовательная платформа для вожатых
- ОБРАЗОВАТЕЛЬНАЯ ПЛАТФОРМА ``Я-ПИОНЕР``
- Родителям об ОО «БРПО»
- Инфографика ОО "БРПО"
- Об организации
- Фирменный стиль ОО "БРПО"
- Мультфильмы про организацию "Будь в команде Огонька!"
- Проекты ОО "БРПО"
- Новости дружины
- Мы в интернете
-
- Книга мобильное приложение
- Меры пожарной безопасности при эксплуатации электрических сетей и оборудования
- Информация
- Безопасность от МЧС
- Правила пожарной безопасности в лесу и на торфяниках
- Республиканская кампания «Молодежь за безопасность!» стартует с 7 по 18 октября
- Электробезопасность
- Республиканская пожарно-профилактическая акция «За безопасность вместе»
-
- ПАМЯТКА ДЛЯ РОДИТЕЛЕЙ ДЕТЕЙ, ИМЕЮЩИХ РАЗЛИЧНЫЕ РЕЧЕВЫЕ НАРУШЕНИЯ
- Рекомендации для учителей
- Рекомендации и консультации по работе с родителями
- Рекомендации логопеда родителям, имеющим детей с речевой патологией
- Устраняем неправильное произношение
- Памятка родителям по проведению артикуляционной гимнастики
- Занимательные упражнения для автоматизации звуков дома
- Консультация для педагогов и родителей на тему: «Влияние компьютера на развитие речи ребенка»
- Рекомендации родителям гиперактивных детей
- ТЕСТ ДЛЯ РОДИТЕЛЕЙ БУДУЩИХ ПЕРВОКЛАССНИКОВ
- Игры для подготовки к чтению
-
- Задай вопрос психологу
- Нормативно-правовые акты, регламентирующие деятельность педагога-психолога, педагога социального
- График работы педагога социального в 2024/2025 учебном году
- График работы педагога-психолога в 2024/2025 учебном году
- Информация о центрах дружественных подросткам Гомельской области
- Номера экстренной психологической помощи
- Информация о действующих службах, оказывающих социальную и психологическую помощь в кризисных состояниях, в т.ч. экстренную психологическую помощь
- Педагогам
- Учащимся
- Родителям
- Буклеты, памятки для родителей
- Буклеты, памятки для педагогов
- Буклеты, памятки для учащихся
- Профилактика уходов из дома несовершеннолетних
- Защита от насилия в семье
-
- Для родителей
- «Адаптация пятиклассников» ПАМЯТКА ДЛЯ РОДИТЕЛЕЙ
- Памятка родителям первоклассников по адаптации
- Рекомендации для учителей по успешной адаптации учащихся десятых классов
- РЕКОМЕНДАЦИИ ПСИХОЛОГА УЧИТЕЛЯМ ПО АДАПТАЦИИ УЧАЩИХСЯ 1-х КЛАССОВ К ШКОЛЕ И УЧЕБНОЙ ДЕЯТЕЛЬНОСТИ
- для родителей по профилактике суицидального поведения подростков
- Месячник "Скажи жизни "ДА!"
-
- Статьи Уголовного Кодекса Республики Беларусь о незаконном распространении и употреблении наркотических средств и психотропных веществ
- «Не оставляйте детей одних»
- Стоп- водоем опасная зона
- Памятки для родителей
- Ответственность родителей за воспитание и содержание детей
- Как определить что ребенок употребляет наркотики
- Памятки для ознакомления
- Как уберечь ребенка от зависимостей.
- Деловой стиль одежды
- «Дети в Интернете – угрозы и способы защиты».
- «АЙФОНОВО» ДЕТСТВО
Голосование
Пользуетесь ли вы мобильным приложением Schools.by?
11 сакавіка – 100 гадоў з дня нараджэння нашага земляка пісьменніка Міколы Гамолкі
У гэты вясновы дзень у Жыткавічах праходзяць урачыстасці, адкрылі інфармацыйную дошку. Па біяграфічных сцежках Мікола Гамолка нарадзіўся 11 сакавіка 1922 года ў вёсцы Брынёў Петрыкаўскага раёна. Праз два гады стаў сіратой – памерла маці, хлопчыка часова даглядалі бабуля і дзядуля па лініі бацькі. Той пазней прыстаў у прымы да ўдавы, што жыла ў суседняй Найдзе на тэрыторыі Жыткавіцкага раёна.
Агрыпіна Фёдараўна аказалася добрай жанчынай – хлопчык не адчуваў сябе чужым у доме на ўскрайку вёскі. Вось як згадвае сваё школьнае дзяцінства пісьменнік: «Добра помню сваю пачатковую школу, дзе навучаў нас, дзяцей, ветлівы і чулы настаўнік Рыгор Мультан. Пазней ён прапаў у засценках ГПУ. У чацвёртым класе я напісаў сачыненне на вольную тэму, якое настаўніку надта спадабалася, і ён адзначыў, што гэта больш, чым сачыненне, сапраўды мастацкае апавяданне… …Хоць бацька запісаўся ў калгас, на нас наклалі «цвёрдае заданне». Жыць давялося на адной бульбе… У 1934 годзе зноў прыйшло ў нашу хату няшчасце – па паклёпу мясцовых незычліўцаў быў арыштаваны органамі НКУС бацька. Праз чатыры месяцы яго адпусцілі, але ён жыць болей у роднай вёсцы не мог, паехаў на заробкі ў Бабруйск, дзе працаваў на дрэваапрацоўчым камбінаце, а потым на гідролізным заводзе. Тым часам я вучыўся ў в. Брынёў, дзе закончыў 5, 6 і 7 класы. Потым бацька забраў мяне ў Бабруйск, дзе я пайшоў у восьмы клас…» На няпросты шлях творчасці Пачынаючага паэта Гамолку з Жыткавічаў заўважылі і запрасілі ў 1938 годзе на творчы семінар у Мазыры. Тут пазнаёміўся з пісьменнікам Усеваладам Краўчанкам і ўдзельнікам семінара Іванам Мележам, з якімі пасябраваў на ўсё жыццё. «Захапленне паэзіяй – не выпадковае ў палескага хлопца. Ёсць талент!» – заўважыў і Якуб Колас, якому без ведама аўтара па пошце з рэдакцыі жыткавіцкай райгазеты «Прымежны камунар» даслалі цыкл новых вершаў. Народны паэт падтрымаў семнаццацігадовага паэта Гамолку лістом, але зрабіў шэраг парад і заўваг: не спяшацца, старанна шліфаваць кожны радок. У 1939-м юнак паступае вучыцца на філфак Белдзяржуніверсітэта, з другога курса яго прызываюць у армію, трапіў у войскі хімабароны. Прайшоў Вялікую Айчынную, у 1946 годзе дэмабілізаваўся камандзірам узвода з лейтэнанцкімі пагонамі. І важкім сшыткам добрых вершаў – на цэлую кнігу. Прывёз іх у Мінск. У гэтым жа годзе, адрэдагаваныя Максімам Лужаніным, яны пабачылі чытача ў першай кнізе «Зварот шчасця», а праз некалькі гадоў Гамолка трымаў у руках другі зборнік «Б’юць куранты». Адразу пасля дэмабілізацыі ён вярнуўся ў Найду да бацькоў. Цяжкае і складанае тут было жыццё, аднаўляўся калгас. Прыйшоў з вайны са званнем Героя Савецкага Саюза легендарны Васіль Кот, трохі старэйшы за Міколу. Гамолка ганарыўся сяброўствам з ім, нават напісаў пра маланкавую вайну з Японіяй і подзвіг земляка ў абласную газету «Бальшавік Палесся». Неўзабаве таго паклікалі ў райкам партыі і прызначылі на адказную пасаду. Праз сем месяцаў падаўся ў Мінск і Гамолка, у Дзяржаўнае выдавецтва Беларусі: рэдактарам адной з яго рэдакцый, што выпускала кнігі для дзяцей. Пад уплывам Янкі Маўра, Алеся Якімовіча, з якімі яму пашчасціла працаваць, зарадзілася жаданне пісаць прозу, і пры гэтым пісаць для дзяцей. Аповесць «Лета ў Калінаўцы» нават маскоўскі «Детгиз» уключыў у план выдання, і кніга выйшла ў перакладзе ў 1956 годзе. Майстар усіх жанраў Таленавітага празаіка запрашаюць як літсупрацоўніка ў «Чырвоную змену», потым – у «Літаратуру і мастацтва». За некалькі гадоў Гамолка асвойвае жанр фантастыкі – піша цудоўныя творы пра палёты ў космас савецкіх касманаўтаў. Вядома, тады, у 1953–1954 гады, касманаўтаў яшчэ рэальных не было. Дзве аповесці «За вялікую трасу» і «Цытадэль неба» выйшлі ў 1959 годзе як раман «Шосты акіян» асобным выданнем. Усе падзеі новай касмічнай эры, якая пачалася 4 кастрычніка 1957 года, развівалася амаль так, як паказана ў гэтым навукова-фантастычным рамане. Аднак да фантастыкі больш не вернецца – яго захапіла ваенная тэма. Спрабаваў сябе Гамолка і ў драматургіі – па яго п’есе «Бітва ў космасе» ў 1963 годзе рэспубліканскі тэатр юнага гледача паставіў спектакль. З 1967 года Мікалай Іванавіч працаваў адказным сакратаром часопіса «Бярозка», пасля адказным сакратаром камісіі па Дзяржаўных прэміях Савета Міністраў БССР. Ужо на пенсіі – сакратаром камісіі па прыёму ў Саюз беларускіх пісьменнікаў. На малой Радзіме Па ініцыятыве пісьменнікаў Гомельшчыны пры непасрэднай падтрымцы тагачаснага старшыні Жыткавіцкага райвыканкама Пятра Савіцкага ў сакавіку 2003 года гарадскому парку райцэнтра прысвоена імя Міколы Гамолкі. У будынку сярэдняй школы № 1 імя Р. М. Тураўца тут 8 кастрычніка 2010 года быў адкрыты мемарыяльны музей пісьменніка. Пачынаючы з 2006-га ладзім абласныя літаратурныя конкурсы для дзяцей і дарослых «Табе пяю, малая Радзіма», прысвечаныя памяці Міколы Гамолкі. Вынікі іх і майстар-класы для лаўрэатаў і фіналістаў падводзяцца ў Жыткавічах. З 2019 года на тэрыторыі парка імя Міколы Гамолкі праходзіць абласны літаратурны фестываль «На зямлі Кірылы Тураўскага».
Источник: http://gp.by
© Правда Гомель
Источник: http://gp.by
© Правда Гомель
Комментарии:
Оставлять комментарии могут только авторизованные посетители.
Телефоны: 8(02353) 5-17-63, 8(02353) 5-19-34, 8(02353) 5-03-10, 8(02353) 5-03-10
Email: zhitkovichishkola1@zhitkovichi.gov.by
© 2011 - 2024
ООО "Образовательные системы"